top of page

Acerca de

IMG_20190915_132549.jpg

Назвы ўрочышчаў

Урочышча – гэта частка прыроднага або культурнага ландшафту, якая адрозніваецца ад навакольнай мясцовасці якімі-небудзь прыметамі. Урочышчамі ў нашай мясцовасці з’яўляюцца былыя балоты, сенажаці ў лузе, лясныя масівы, хутары і г.д. Многія з іх страцілі свой першапачатковы выгляд пасля правядзення меліярацыі, будаўніцтва жылых раёнаў або наадварот пасля знішчэння чалавекам. Але назва захавалася і перанесена насельніцтвам на аб’ект новага прызначэння. 

Вялікая Дуброва. Урочышча за вёскай у бок ракі. Назва па  йшла ад вялікай колькасці дубоў, якія там раслі. Зараз захаваліся асобныя дрэвы.

Галін корч. Месца паміж Ліплянамі і Пабедным, дзе па павер’і рос корч і каля яго загінула жанчына з імем Галя.

Западоўжжа.  Урочышча за Вялікім Сялом. Назва паказвае форму лугу, які быў выцягнуты аж да самай ракі доўгай лініяй.

Каваліха. Урочышча каля вёскі Пабеднае з боку шляху з Гомеля ў Лельчыцы. Некалі там жыў каваль са сваёй сям’ёй.

Карабана. Урочышча на беразе ракі Убарць. У аснове назвы ляжыць слова “рабы”, або прозвішча Карабан.

Краснае. Урочышча за вёскай Пабеднае, каля ракі Убарць. Назва пайшла ад слова “краса” – прыгожае месца, дзе луг пераходзіць у змешаны лес, пераважна бярозавы.

Ліпкі. Урочышча за Малым Сялом, дзе некалі была рака Ліпка.

Максімаў круг. Урочышча ў форме круга, на ўскраіне Пасёлка, забалочаны участак. Ёсць дзве версіі тлумачэння паходжання назвы. Згодна адной, на гэтым месцы было селішча Максіма з сям’ёй. Другі варыянт – у балоце знайшоў сваю смерць нейкі Максім.

Малая Дуброва. Урочышча ў лузе за Макаравым Бродам – месца, дзе раслі дубы.  Зараз засталіся толькі два дубы, астатнія высахлі або былі знішчаны падчас асушальных работ.

Малы круг. Урочышча за Максімавым кругам, невялікае балота, зарослае хмызняком у форме круга.   

Марынічы. Урочышча за Вялікім Сялом, на правым беразе ракі. Некалі тут жыў пан, жонку якога звалі Марына. Назва пайшла ад яе імя.

Маўрын круг. Урочышча ў бок Лельчыц, за вёскай Ліпляны. Раней там было паселішча жанчыны з імем Маўра. Слова круг указвае на форму урочышча.

Осмаля . Урочышча на Вялікім Сяле. Прабабуля называе гэтае месца “У Осмаля”, там дзе некалі была хата некага па прозвішчу Осмаль. 

Прохарава Паляна. Месца, дзе раней было селішча чалавека з імем Прохар.

Рубчыха. Урочышча паміж вёскамі Пабеднае і Буда-Лельчыцкая, зараз калгаснае поле. Згодна повер’ю некалі тут было селішча жонкі па мянушцы Рубчыха, удавы лесаруба. 

Рэчка. Урочышча за Малым Сялом. Паніжаны ўчастак мясцовасці на месцы, дзе было старое рэчышча. 

Саракан.  Урочышча паміж Пасёлкам і Вялікім Сялом. Назва пайшла ад слова “сарока”. Побач знаходзіца жывёлагадоўчая ферма, якая прываблівае шмат птушак сарок.

Сценкі. Урочышча за Малым Сялом, азначае шырокую мяжу паміж вёскай і полем.

Фокава Горка. Узвышанае месца праз дарогу ад урочышча Гліна, раней было пакосам некага чалавека с імем Фок.

Яма. Урочышча за вёскай Пабеднае ў бок ракі. Па сведках маіх родных, з даўніх часоў там былі ямы для закладкі кармоў жывёлам мясцовага калгаса.

  • Facebook
  • Twitter
  • Pinterest
  • Instagram

© 2021-2022 Анастасія Лазько

bottom of page