Геаграфічнае даследаванне мікратапонімаў
Малой Радзімы маіх продкаў

Гідронімы
Гідронімамі называюць назвы ўсіх гідралагічных аб’ектаў тэрыторыі. У нашай мясцовасці ёсць шмат забалочаных участкаў, якія падчас правядзення меліярацыі былі асушаны. Мы іх будзем разглядаць як урочышчы. Населеныя пункты размешчаны на беразе ракі Убарць, у пойме якой утворана шмат старычных азёр – участкаў былога русла ракі. Многія з іх маюць агульную назву – Старыкі.
Рака Убарць
Назва звязана з бортніцтвам, заняткам мясцовых жыхароў. З даўніх часоў па берагах гэтай ракі на дрэвах, пераважна дубах, было шмат вулляў-бортняў, калод, якія выкарыстоўваліся для збору мёду. Стараславянскае слова борць азначае вулей для дзікіх пчол. Борці выраблялі паштучна і развешвалі на дрэвах. Тыя, хто плыў па рацэ і бачыў гэтыя вуллі, называлі гэты водны шлях “У борцей”. Борці і зараз можна ўбачыць на беразе ракі.
У літаратуры сустракаецца меркаванне паходжання назвы ракі ад тэрмінаў убарок, прыбар – мясцовасць ля бароў.
Возера Азярэц. Старца за рэчкай з боку Малога Сяла.
Возера Дзедаў. Так называецца возера, якое раней было часткай ракі, старым яго руслам. Найменне Дзед з’яўляецца сінонімам тэрміну “старык”.
Кар’еры. Да пачатку 2000-х гадоў у вёсцы працаваў цагельны завод, сыравінай для якога была мясцовая гліна. Яе здабывалі амаль у цэнтры паселішча. У выніку утварыліся штучныя вадаёмы – кар’еры. Іх налічваецца некалькі дзясяткаў. Зараз кар’еры па берагах зараслі хмызняком і не выкарыстоўваюцца чалавекам.
Кадоўб. Самая глубокая чатка ракі Убарць, дзе была вельмі вялікая хуткасць вады.
Возера Торцін. Возера рачнога (старычнага) тыпу каля Малога Сяла. Праз яго раней шла дарога ў Лельчыцы.