Геаграфічнае даследаванне мікратапонімаў
Малой Радзімы маіх продкаў

Гадонімы
Гадонімы – самы рухомы і зменлівы пласт лексікі, яны з’яўляюцца люстэркам нацыянальнай культуры, змяшчаюць у сабе вялікі аб’ём інфармацыі аб традыцыях, культуры, палітычных і гістарычных падзеях на пэўнай тэрыторыі. У сваёй рабоце мы разглядалі назвы вуліц і частак толькі сельскіх паселішчаў – вёсак Ліпляны і Пабеднае.
Вуліца Сяргея Кашырцава. Названа ў гонар радавога Сяргея Кашырцава, які ў 1943 г. загінуў у лузе недалёка ад вёскі Ліпляны. Яго магілку перанеслі ў мясцовы парк, з якога і пачынаецца вуліца С. Кашырцава.
Вуліца Завадская. Вуліца межавала з тэрыторыяй цаглянага завода, які дзейнічаў у вёсцы да пачатку 1990-х гадоў. Большая частка яе жыхароў працавала на заводзе.
Вуліца Лугавая. Цягнецца амаль ад царквы паралельна вуліцы Кашырцава ў бок Пабеднага, мяжуе с урочышчам Луг.
Вуліца Наберажная. Адзіная вуліца на Малым Сяле, знаходзіца на беразе ракі.
Вуліца Садовая. Вуліца, якая цягнеца ад месца, дзе раней быў калгасны сад да цэнтральная плошчы. Ад гэтага і пайшла назва вуліцы.
Вуліца Савецкая. Вуліца на Вялікім Сяле, назва якой адлюстроўвае ідэалагічны сэнс савецкага часу
Вуліца Перамогі. Вуліца ў вёсцы Пабеднае, адпавядае сучаснай назве паселішча ў перакладзе на беларускую мову.
Вуліца Спартыўная. Вуліца з сучаснай забудовай. Назва адлюстроўвае цікавасць мясцовых жыхароў да спорту. Да яе месцы раней было футбольнае поле.
Вуліца Маладзёжная. Сучасная застройка. Вуліца, дзе жыве моладзь.
Вуліца Школьная. У самым пачатку вуліцы пабудавана школа, раней на ёй жылі толькі настаўнікі.
Унутраныя плошчы, часткі вуліц.
Вялікае Поле. На месцы гэтай часткі вёскі раней было поле, на якое з хутароў перасялялі людзей.
Вялікае Сяло. Старая частка вёскі, размешчаная на правым беразе ракі Убарць. Раўнінны ўзвышаны рэльеф даваў магчымасць расці вёсцы. Вельмі хутка яна заняла вялізную плошчу, адкуль і пайшла назва.
Дзерытак – месца на Малым Сяле, дзе збіраюцца і размаўляюць мясцовыя жыхары. Раней тут праходзілі танцы, святкавалі святы.
Завод. Месца, дзе раней была цагляная вытворчасць. На тэрыторыі вёскі было два заводы, пабудаваныя ў розны час. Месцы, дзе яны існавалі, называюцца адпаведна – Стары і Новы завод.
Маладзёжная. Раён, які ўзнік некалькі гадоў назад, калі моладзі дазволілі пабудаваць дамы на былым калгасным полі.
Пасёлак. Частка вёскі, якая ўзнікла пасля будаўніцтва цаглянага завода і ўтварэння
Печка. Бессістэмная забудова каля старога цаглянага завода – падвор’я каля печкі, у якой абпальвалі цэглу.
Старое Сяло. Першапачатковае (самае старое) паселішча на левым беразе ракі. Злучаецца з асноўнай часткай драўляным мосцікам. З-за асобых прыродных умоў (затапліваецца падчас паводкаў, размешчана сярод балот і нізінных лугоў) тут засталося некалькі жыхароў, таму яшчэ яго называюць Малое Сяло.
Цвінтар. Круглая пляцоўка, на якой пабудавана царква. За царквой знаходзяцца старыя могілкі. Да вайны на гэтым месцы існавала дваўляная царква. Мясцовыя жыхары там у час вайны хавалі свое рэчы. Калі немцы заўважылі гэта, царкву спалілі. Назва прыйшла з украінскай мовы, у перакладзе азначае месца для пахавання людзей каля царквы.
