top of page
IMG_20190915_162456.jpg
IMG_20190915_140354.jpg

Драмонімы

Уласныя назвы шляхоў зносін.

Гнілы Брод. Урочышча на лузе, за вёскай Ліпляны. Некалі праз яго немагчыма было прайсці, топкае месца, дзе расліны гнілі ад празмернасці вільгаці.

Князеў брод. Урочышча, дзе раней была прамая дарога з вёскі ў Лельчыцы. Існуе павер’е, што праз забалочаныя лясы ехаў князь, але брод праехаць не змог і загінуў у балоце.

Макараў Брод. Урочышча на лузе, за Малым Сялом. Некалі гэта было ўзвышанае месца паміж балотамі, якое падчас меліярацыі асушылі. Знік і брод, а месца, дзе ён быў, называюць Макараў Брод. Прабабуля кажа, што “шмат гадоў назад праз брод ехаў вяльможа з войскам. Звалі яго Макар. Пан праз брод пераехаў, а яго світа ўся загінула. Таму і далі гэтаму броду назву Макараў”.

Накот. Урочышча паміж Ліплянамі і Пабедным. Мясцовыя жыхары кажуць, што там узгорак і з яго лёгка ісці, “як па накатанай дарозе”. 

IMG_20190915_125056.jpg
  • Facebook
  • Twitter
  • Pinterest
  • Instagram

© 2021-2022 Анастасія Лазько

bottom of page