Геаграфічнае даследаванне мікратапонімаў
Малой Радзімы маіх продкаў
Айконімы
Тапанімічны тэрмін, які азначае походжанне назваў населенных пунктаў. Тэрыторыя нашага даследавання ўключае два сельскія паселішчы і гарадскі пасёлак – раённы цэнтр Лельчыцы.
Ліпляны
Паходжанне назвы вёскі звязваюць з тыпам расліннасці, характрнай для гэтай мясцовасці – на месцы вёскі раней расло шмат ліп, яны ўтваралі цэлыя паляны. Зараз засталіся толькі асобныя дрэвы – сведкі тых мінулых часоў.
Мая прабабуля ўспамінае, што яна чула ад сваіх продкаў пра назву вёскі: “На вялізнай ліпе, якая расла там, дзе зараз стаіць царква, з’явілася ікона. Мясцовыя жыхары яе знялі. Праз некаторы час яна зноў з’явілася на тым жа месцы. Яго і назвалі Ліпляны”.
Існуе меркаванне, што назва пайшла ад племені ліпяне (ліпляне), якое ў незапамятныя часы з’явілася недалёка ад левага берага ракі Убарць і заснавала вёску. У гістарычных крыніцах значыцца назва Ліпяны (1886 г.).
Па іншай версіі паходжанне назвы звязана з радовішчам гліны і яе выкарыстаннем – з гліны ляпілі ганчарныя вырабы.
На правым беразе ракі Убарць, дзе зарадзілася вёска, ёсць урочышча Ліпкі. Мясцовыя жыхары кажудь, што раней гэта была рака, прыток Убарці, назва якой і ляжыць у аснове наймення вёскі.

Пабеднае
Раней вёска мела назву Стары Фальварак, у пасляваенныя гады (1964 г.) яе перайменавалі ў гонар перамогі савецкіх войск у ВАВ. Фальварак – гэта тып паселішчаў, якія належалі раней знатнаму роду, выглядалі як добраўпарадкаваны хутар, невялікі маёнтак. Ён уключаў у сябе двор пана з комплексам будынкаў і панскім засеўкам. Мясцовыя жыхары, у тым ліку і мой дзядуля, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы, называюць яе Падварак – гэта назва вынік гутарковай трасфармацыі слова Фальварак.
